Аляксандр Дзямчук, які абараняў 300-гадовыя дубы, атрымаў яшчэ 15 сутак

Аляксандр Дзямчук, які абараняў 300-гадовыя дубы, атрымаў яшчэ 15 сутак

Дырэктара дома культуры ў вёсцы Ахова на Піншчыне Аляксандра Дзямчука два разы судзілі за “непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы”. Спачатку 23 снежня, калі ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля — 24-га, калі далі яшчэ 15 сутак. У чым віна дырэктара? Ён "перашкаджаў рабочым працаваць" — пілаваць 300-гадовыя дубы. Дзямчук залез на адно з дрэў, але яго з яго знялі. Пасля таго, як амапаўцы забралі дырэктара, дубы спілавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі