Амаль палову рынку кантрабандных цыгарэт Украіны займае прадукцыя з РБ

Кантрабанда цыгарэт / MKT​
Кантрабанда цыгарэт / MKT​

49% кантрабандных цыгарэт ва Украіне з'яўляюцца прадукцыяй Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, паведамляе даследчы інстытут "Kantar Украіна".

У ліку кантрабанды часцей за ўсё прысутнічаюць такія маркі цыгарэт як Credo, Fest, Queen, Dove, NZ і Ritm.

Яшчэ 15% кантрабанднага рынку Украіны займаюць цыгарэты, якія зроблены ў Малдове.

Агульны аб'ём цыгарэт, прададзеных у краіне нелегальна ў студзені-траўні 2021 года, склаў 7,2 млрд штук. У выніку бюджэт недаатрымаў 13,2 млрд грыўняў падаткаў.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што рынак кантрабандных цыгарэт Латвіі на 80% заняты беларускай прадукцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі