Аматары "Гластнбэры" пратэстуюць супраць Канье Уэста

Аматары "Гластнбэры" збіраюць подпісы супраць выступу Канье Уэста на фэсце. Яны мяркуюць, што рэперу не месца на рок-фестывалі.


"Калі ласка, паведаміце Уэсту, што Гластнбэры — гэта фестываль, а не канцэрт Канье з сотнямі разагрэваў перад яго шоў", — жартуе адзін з карыстальнікаў "Твітара". Ёсць і не менш цікавыя паведамленні: "Сам Уэст будзе выступаць на сцэне Pyramid, а яго эга на Other Stage".


Многія гледачы ўвогуле збіраюцца здаць квіткі на фэст, якія, нагадаем, былі распрададзеныя за некалькі хвілін. Маўляў, не з-за Канье збіраліся ехаць. Аднак арганізатары непахісныя: Уэсту самае месца на "Гластнбэры", а прыхільнікі фэсту, якія супраць Канье, "старамодныя".


Падобны інцыдэнт, дарэчы, здарыўся мінулым летам, калі наведвальнікі даведаліся пра тое, што на фэсце выступіць Metallica. Яны гэтак жа пагражалі здачай квіткоў і гэтак жа пісалі гнеўныя лісты. Але ўсё прайшло ў выніку цудоўна, і "цяжкія" амерыканцы не асабліва сапсавалі стройныя шэрагі рокераў.


Сёлетні "Гластнбэры" адбудзецца з 24 па 28 чэрвеня. Плануецца, што фэст наведае 135 тысяч чалавек.

Паводле apelzin.ru

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі