Антытэрарыстычная аперацыя пачалася на поўначы Данецкай вобласці

Паводле яго слоў, аперацыя будзе праводзіцца "паэтапна, адказна і ўзважана". Турчынаў адзначыў, што мэтай аперацыі з'яўляецца "абарона грамадзян Украіны", намаганні "спыніць тэрор спыніць злачыннасць, спыніць спробы разарваць на кавалкі нашу краіну", інфармуе УНІАН.



Нагадаем, што падрыхтоўка да пачатку антытэрарыстычнай аперацыі працягвалася некалькі дзён. За гэты час ва ўсходнія вобласці былі сцягнутыя падраздзяленні міліцэйскага і армейскага спецназу, бронетэхніка, верталёты.



Як вядома, менавіта на поўначы Данецкай вобласці знаходзіцца горад Славянск, адзін з апорных пунктаў сепаратыстаў.
 

Каля Славянска самаабарона дагнала і захапіла ўкраінскі танк (відэа)
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі