Размовы з блізкімі, скрыны экрана. Што Фэйсбук ведае і захоўвае пра мяне і цябе?

Размовы з блізкімі, скрыны экрана. Што Фэйсбук ведае і захоўвае пра мяне і цябе?

Выдаліць старонку з Facebook — гэта адна з магчымых рэакцый на паведамленне аб тым, што твае асабістыя дадзеныя выкарыстоўваюцца без твайго дазволу. Але ёсць і іншая магчымасць — праверыць, якія менавіта звесткі захоўваюцца на серверах Марка Цукерберга. Я вырашыла скарыстацца другім варыянтам, што апынулася даволі проста.

Ужо некалькі гадоў “Фэйсбук” дазваляе карыстальнікам спампоўваць свае профілі з сацыяльнай сеткі. Асаблівай цікавасці да гэтай опцыі не было, але цяпер, пасля скандалу з уцечкай асабістай інфанрмацыі 50–60 млн карыстальнікаў, гэтая функцыя выклікае эмоцыі ў стылі старога фільму жахаў: што яны ведаюць пра мяне, чаго я сама пра сябе не хацела б ведаць?..

Як спампаваць свае асабістыя дадзеныя з “Фэйсбука”?

Калі ў вас ёсць профіль у гэтай сацыяльнай сетцы і вы ўсё ж хочаце атрымаць доступ да папкі на самога сябе, трэба ўвайсці ў “Наладкі”, націснуць “Спампаваць копію вашай інфармацыі на Facebook” і падцвердзіць, што вы сапраўды хочаце стварыць ваш уласны архіў.

Фотаінструкцыя:

1.

Размовы з блізкімі, скрыны экрана. Што Фэйсбук ведае і захоўвае пра мяне і цябе?

2.

Размовы з блізкімі, скрыны экрана. Што Фэйсбук ведае і захоўвае пра мяне і цябе?

3.

Размовы з блізкімі, скрыны экрана. Што Фэйсбук ведае і захоўвае пра мяне і цябе?

“Фэйсбук” папярэджвае, што “ў запампаваных матэрыялах утрымліваецца інфармацыя профіля, архіў варта захоўваць у бяспечным месцы і быць асцярожным пры яго захоўванні, перадачы або загрузцы”.

У залежнасці ад таго, наколькі вы актыўны карыстальнік сацыяльнай сеткі, ваш архіў будзе створаны праз некалькі хвілін, а можа, і пра некалькі гадзін.

У маім асабістым выпадку гэта цягнулася крыху менш за 8 хвілін. Пасля чаго я атрымала магчымасць спампаваць папку ў фармаце .zip, якую трэба распакаваць.

У выніку я маю каталог усяго, што лайкала, каменціла, пісала ў прыватных паведамленнях і дадавала на “Фэйсбук”. На першы погляд, падаецца, што ўвесь вечар я згублю на тое, што буду ўзгадваць, як маё сацыяльнае жыццё ў інтэрнэце выглядала некалькі гадоў таму. Але пасля ўзгадваю, што менавіта мяне спакусіла, каб сцягнуць гэты архіў.

Дарэчы, карыстацца ім можна праз браўзер, дастаткова націснуць файл “index” і ваш профіль з’яўляецца ў офлайне.

Адразу бачныя ўсе змены імя, прозвішча, якія я рабіла ў сацсетцы цягам усіх гадоў.

Уваходжу ў рубрыку “кантактныя дадзеныя”, тут вы маеце базу тэлефонаў і паштовых скрыняў вашых сяброў на “Фэйсбуку”. І вось першы сюрпрыз — усіх тэлефонаў, якія вы калісьці камусьці пісалі! У гэтай базе я знайшла нават нумар тэлефона маіх бацькоў, якія і ведаць не хочуць пра “Фэйсбук”.

Ідзем далей, у “паведамленнях” — перадусім тыя размовы, якія вы захавалі ці якія знаходзяцца ў архіве, яны таксама ў гэтым архіве цалкам у адкрытым доступе. Але размоваў, якія я выдаляла, падаецца, тут няма.

Знаходжу ў тэчцы “messages” гукавыя файлы, адзін з іх — гэта 4 секунды размовы з родным, які пытаецца ў мяне, цічую я яго . Магчыма, я сапраўды не чула тады, а вось “Фэйсбук” дакладна чуў!

У другім аўдыёфайле частковы запіс выпуску навін, які я чытаю на хвалях Еўрарадыё… Гэтыя гукавыя файлы не ўтрымліваюць інфармацыі, калі дакладна былі запісаныя.

У гэтай жа папцы знаходзяцца і фотаздымкі, якія вы дасылалі сваім сябрам, а сярод іх, у маім выпадку, ёсць і дзіўныя скрыны экарана, якія я ніколі і не рабіла.

Пасля прагляду ўласнага архіву застаецца непрыемнае ўражанне. Не сказаць, што тут шмат дадзеных, на захаванне якіх я дазволу не давала, але некаторыя моманты, як дзіўныя гукавыя файлы, пакідаюць уражанне таго, што, магчыма, сацыяльная сетка дазваляла сабе падключацца да майго смартфона без майго дазволу. Ці гэта я сама “наслядзіла” ў сацыяльнай сетцы і проста не хачу сабе ў гэтым прызнацца?

Выдаляю свой уласны архіў з асабістымі дадзенымі на “Фэйсбук” з камп'ютара, нервова праглядаю на тэлефоне каляровыя фатаздымкі на “Інстаграме”, лайкаю парачку, а пасля узгадваю, што “Фэйсбук” жа выкупіў“Інстаграм” шэсць гадоў таму…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі