Аварыя ў Оршы: без гарачай вады былі 78 тысяч чалавек
У Оршы без гарачай вады былі 78 тысяч чалавек. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 1 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба МНС, мела месца аварыйнае адключэнне гарачай вады. Без яе засталіся 323 шматкватэрных дамоў, 27 дзіцячых дашкольных устаноў, 17 сярэдніх школ, 11 інтэрнатаў, 12 прадпрыемстваў, 2 установы аховы здароўя.
Рамонтныя работы былі завершаныя праз 5 гадзін — да 22.00. Гарачая вада з'явілася ў кватэрах аршанцаў. Пра прычыну здарэння не паведамляецца.