Бабарыка па-ранейшаму знаходзіцца ў гарадской бальніцы Наваполацка

Віктар Бабарыка / БЕЛТА
Віктар Бабарыка / БЕЛТА

Палітвязень Віктар Бабарыка па-ранейшаму знаходзіцца ў Цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка. Пра гэта паведамляюць яго паплечнікі. Яны сцвярджаюць, што інфармацыя пра яго перавод, якая з'явілася ў чацвер, не пацвердзілася. Адзначаецца, што "любая транспарціроўка на сённяшні момант можа быць спалучаная са смяротнай пагрозай жыццю і здароўю".

Лекары пацвердзілі, што было праведзена абследаванне, адводзіцца вадкасць з лёгкіх. Стан Бабарыкі ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Ён знаходзіцца пад наглядам медыцынскага персаналу бальніцы. Пра прычыну шпіталізацыі дагэтуль інфармацыі няма.

Віктар Бабарыка адбывае 14-гадовы тэрмін пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Экс-банкір і апазіцыйны палітык быў асуджаны ў ліпені 2021-га. Суд прызнаў яго вінаватым у "легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам" і ў "атрыманні хабару". Сваёй віны Бабарыка не прызнаў, а выстаўленыя абвінавачванні назваў палітычна матываванымі. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га.

Напярэдадні з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра шпіталізацыю ў хірургічнае аддзяленне наваполацкай бальніцы палітвязня са слядамі збіцця. Па адной інфармацыі, у лёгкіх у яго выявілі ваду. У Бабарыкі стаіць дрэнажная прылада.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што здарылася з палітвязнем, дагэтуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі