У лёгкіх у Бабарыкі выявілі ваду — "Позірк"

Віктар Бабарыка / АР
Віктар Бабарыка / АР

У Віктара Бабарыкі ў лёгкіх выявілі ваду, паведамляе тг-канал "Позірк" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

У "пацыента з прозвішчам Бабарыка 1963 года нараджэння", які паступіў у Наваполацкую лякарню, "узятыя аналізы, праводзіцца медыцынскае абследаванне", сказала журналістам крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

У Віктара Бабарыкі стаіць дрэнажная прылада, ён ходзіць сам. Пра гэта "Белсату" распавяла крыніца ў згаданай бальніцы: "Раніцай ішоў сам, яго кудысьці везлі з лякарні. Выглядае збітым, але ягоны дыягназ я не ведаю".

Як распавядала Еўрарадыё, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Бабарыку даставілі з калоніі ў бальніцу са слядамі пабояў і пнеўматораксам у ноч на 25 красавіка. Звесткі пра шпіталізацыю палітвязня пацвердзіла яго прэс-служба і медыкі Наваполацкай лякарні.

Паведамлялася, што стан Віктара Бабарыкі здавальняючы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі