Беларусь набыла банк “Масква-Мінск” за 55,7 мільёна долараў

Банк “Масква-Мінск” каштаваў 55,7 мільёна долараў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на інфармацыю Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ).

Дамову куплі-продажу падпісалі 28 кастрычніка ў Нацбанку. Ад Беларусі пакупнікамі акцый ААТ “Банк “Масква-Мінск” выступілі Нацбанк і падкантрольны яму “Парытэтбанк”.

Доля Нацбанку склала 99,75%, доля “Парытэтбанка” — 0,25%.

Як адзначаецца ў рэлізе БВФБ, з’яўленне новага акцыянера банка будзе спрыяць росту яго капіталізацыі, укараненню новых інфармацыйных тэхналогій. Апроч таго, у дачыненні банка будуць знятыя санкцыі, накладзеныя на групу ВТБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі