Беларус сарваўся з вышыні ў гарах Таджыкістана

Альпіністы ў гарах / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Альпіністы ў гарах / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пры ўзыходжанні на горны хрыбет у Лахшскім раёне Таджыкістана сарваўся з вышыні мінчанін Дзмітрый Граковіч. Ён жывы, але траўмаваны, у яго зламаныя рэбры, паведамляюць таджыкскія ратавальнікі.

Сігнал аб дапамозе яны атрымалі днём 19 ліпеня. Дабрацца да пацярпелага на верталёце не атрымалася не было прыдатнага месца для пасадкі. Таму селі паблізу, і затым шэсць кіламетраў спускаліся пешшу. Знайшлі альпініста, аказалі першую дапамогу. Праз цемру і цяжкадаступнасць месца транспартаваць пацярпелага беларуса з месца здарэння будуць толькі сёння.

Гэта не першае надзвычайнае здарэнне з беларусамі ў гарах гэтым летам. У пачатку ліпеня ратавальнікі здымалі з Эльбруса групу турыстаў, а напярэдадні стала вядома пра гібель у гарах Кабардзіна-Балкарыі грамадзянкі Беларусі. Яна сарвалася з вышыні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі