Беларусь застаецца асноўным пастаўшчыком яек у Расію
Сёлета Беларусь рэзка павялічыла экспарт яек у РФ
Беларусь застаецца асноўным пастаўшчыком яек у Расію. Іх пастаўкі з пачатку 2024 года склалі 148 млн штук. Гэта ў 2,7 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, паведаміў Рассельгаснагляд.
На 11 сакавіка з Азербайджана ў РФ было ўвезена больш за 20 млн штук яек, а з Турцыі — больш за 12 млн.
У канцы 2023 года курыныя яйкі ў Расіі падаражэлі больш як у паўтара раза. Уладзімір Пуцін заявіў, быццам попыт на яйкі павялічыўся, а іх вытворчасць — не. Паводле яго слоў, праблему будуць вырашаць з дапамогай паставак з-за мяжы, у тым ліку з Беларусі. У Мінсельгасхарчы РБ адрэагавалі: дапаможам яйкамі, калі будуць лішкі. І яны знайшліся. На пачатку 2024 года Беларусь павялічыла экспарт яек у РФ амаль удвая. І стала іх асноўным пастаўшчыком.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.