Беларусам адмяняюць запісы на нямецкую візу пасля года чакання

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота / Белсат

Беларусам, якія год таму запісаліся на падачу нямецкай візы, нечакана сталі прыходзіць паведамленні пра адмену запісу.

Такое паведамленне атрымала, напрыклад, мінчанка Алёна, якая запісалася на падачу візы ў траўні 2024-га. Нядаўна яна атрымала свабодны слот на красавік 2025-га. Але за месяц да прызначанай даты беларусцы прыйшоў ліст аб адмене запісу, піша "Анлайнер".

Дзяўчына двойчы пісала ў візавы аддзел амбасады з гэтай нагоды. Аднак кожны раз ёй прыходзіў стандартны адказ, што перанос запісу немагчымы.

Адміністратар чата запісу на нямецкія візы Аляксей у гутарцы з журналістамі пацвердзіў, што за апошні тыдзень такія выпадкі адбываліся больш за дзесяць разоў. На яго думку, здарыўся збой у сістэме запісу.

"У кагосьці адмяняюцца ўжо прызначаныя даты, камусьці проста не прыходзіць ліст з iм. А калі няма ліста, дык і пацвердзіць запіс немагчыма. Даказаць амбасадзе, што запіс сапраўды быў пацверджаны, можна хіба што толькі скрыншотам старонкі з пацвярджэннем. Але гэта таксама толькі здагадка: пакуль што ў чаце не адзначыліся людзі, у якіх на момант адмены меўся такі скрыншот", — кажа адмін чата.

Беларусам адмяняюць запісы на нямецкую візу пасля года чакання
Скарга Алены / фота з яе старонкі ў Інстаграме

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі