Беларускі кубінец, што з'ехаў пасля Акрэсціна, перамог бюракратыю
Раберта Касануэва
Кубінец Раберта Касануэва, які трыццаць гадоў пражыў у Беларусі, здолеў атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве. Пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміў Андрэй Стрыжак.
"Кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты і сядзеў на Акрэсціна амаль год (!), эвакуяваны як у кіно, атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве!" — напісаў ён.
Пасля вызвалення з Акрэсціна Касануэва эвакуяваўся ў Літву, але мясцовая міграцыйная служба вырашыла, што падставаў для атрымання віду на жыхарства недастаткова. У 2023-м яму адмовілі ў статусе ўцекача, пасля гэтае рашэнне кубінец абскарджваў у судзе.
У Беларусі Касануэва працаваў графічным дызайнерам, ён свабодна гаворыць па-руску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.