Беларускі зладзілі акцыю ў Вільні

Акцыя ў Вільні / чытачы Еўрарадыё
Акцыя ў Вільні / чытачы Еўрарадыё

Беларускія фем-актывісткі арганізавалі 25 лістапада акцыю ў Вільні. "Аніводная жанчына не будзе свабоднай, пакуль усе жанчыны не будуць свабодныя", — такія словы былі напісаныя на адным з плакатаў.

Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня змагання за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. Падчас пратэсту быў разгорнуты банер з імёнамі 773 палітзняволеных беларусак.

Сярод удзельніц акцыі была актывістка Вольга Гарбунова — сама ў мінулым палітвязень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі