Беларускія чыноўнікі перастрахоўваліся: атрымліваць хабар ездзілі ў Вільню

Беларускія чыноўнікі перастрахоўваліся: атрымліваць хабар ездзілі ў Вільню

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшло выязное пасяджэнне Вярхоўнага суда па "справе Уцюрына" ці "справе банкіраў" — аб карупцыі пры пастаўках у нашу краіну тэлекамунікацыйнага абсталявання. Абвінавачаных 16 чалавек — восем службовых асобаў дзяржорганаў і банкаў, восем прадстаўнікоў камерцыйных структур. На лаве падсудных — экс-кіраўнік Службы аховы прэзідэнта, былы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі палкоўнік Андрэй Уцюрын. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Уцюрын, дарэчы, безпаспяхова прасіў зрабіць працэс закрытым.

У аўторак былі зачытаныя абвінавачанні толькі шасці чалавек. Напрыклад, старшыня праўлення Беларускага міжбанкаўскага разліковага цэнтра Фелікс Каспяровіч і намеснік кіраўніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогіяў Нацбанка Андрэй Падгорны атрымалі больш за 868 тысяч долараў хабараў на дваіх. Сярод фігурантаў гэта найбольшая сума, паведамляе svaboda.org. У судзе было агучана, што Каспяровіч і Падгорны бралі хабары дзесяць гадоў, дзясяткі разоў. Часам для атрымання грошай яны выязджалі за мяжу — у Вільню, дзе арандаваліся кватэры. Але ў асноўным хабары перадавалі ў Беларусі — у машынах, на кухнях і г. д.

Генеральны дырэктар "Белтэлекаму" Сяргей Сівадзедаў, паводле матэрыялаў справы, хабар атрымліваў тройчы, але яго агульная сума склала 470 тысяч долараў і 15 тысяч еўра. Ён, як і Каспяровіч з Падгорным, сваю віну прызнаў цалкам.

Працэс працягнецца 11 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі