Беларусы затрымалі расіянку, якая вывозіла з Украіны культурныя каштоўнасці

Беларусы затрымалі расіянку, якая вывозіла з Украіны культурныя каштоўнасці

Беларускія мытнікі ў пункце пропуску "Новая Гута" затрымалі 53-гадовую расіянку, якая вывозіла з Украіны культурныя каштоўнасці. У яе аўтамабілі Lexus LX570 знайшлі больш за 560 старажытных манет і дзясяткі вырабаў з каштоўных металаў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, жанчына выбрала "зялёны" калідор і, такім чынам, пацвердзіла, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак яе машыну вырашылі праверыць і не памыліліся — у салоне і ў багажніку знаходзіліся старажытныя металічныя вырабы.

Высветлілася, што манеты са сплаву срэбра былі адчаканены ў Маскоўскай дзяржаве ў XVI-XVIII стагоддзях, а вырабы са сплаву золата і срэбра, медзі і жалеза адносяцца да Чарняхоўскай культуры III-IV стагоддзяў. Эксперты аднеслі іх да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Справу расіянкі аб парушэнні мытнага заканадаўства разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Пра тое, дзе ў выніку апынуцца каштоўнасці, нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі