"Белавія" будзе лятаць у Расію з 30 верасня
Авіякампанія "Белавія" будзе лятаць у Расію з 30 верасня. Рэйсы — раз на тыдзень у серады. Самалёты будуць прылятаць у маскоўскі аэрапорт Дамадзедава.
Напярэдадні стала вядома, што з 26 верасня рэгулярныя рэйсы ў Беларусь аднаўляе "Аэрафлот". З 21 верасня для беларусаў знялі абмежаванні на ўезд у РФ праз паветраныя пункты пропуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.