Белы дом абвінаваціў прэсу ў заніжэнні лічбы прысутных на інаугурацыі Трампа

Белы дом абвінаваціў прэсу ў заніжэнні лічбы прысутных на інаугурацыі Трампа

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абвінаваціла СМІ ў заніжэнні колькасці людзей, якія назіралі за цырымоніяй інаугурацыі новага кіраўніка дзяржавы ў цэнтры Вашынгтона.

Па словах самога Трампа, паглядзець на цырымонію прыйшло каля паўтара мільёна чалавек, а ў прэсе з’явілася інфармацыя, што перад будынкам Капітолія сабралася меней за 250 тысяч чалавек. Прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер сказаў, што спробы занізіць энтузіязм з нагоды інаугурацыі ганебныя і няслушныя.

Паводле звестак мэрыі Вашынгтона, на ўступленне на пасаду прэзідэнта Барака Абамы ў 2009 годзе прыйшло каля 1,8 мільёна чалавек і гэта лічыцца абсалютным рэкордам.

Аэрафотаздымка інаугурацыі Трампа таксама паказвае, што перад Капітоліем сабралася меней людзей, чым у 2009 годзе.

Пасля свайго абрання на прэзідэнцкую пасаду Трамп неаднаразова выказваў незадаволенасць працай журналістаў, перадае ВВС.

Белы дом абвінаваціў прэсу ў заніжэнні лічбы прысутных на інаугурацыі Трампа
На фота злева знятая інаугурацыя Дональда Трампа, на фота справа паказана інаўгурацыя Барака Абамы ў 2009 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі