Блэкаўт у Гомелі: дзясяткі чалавек захраслі ў ліфтах, святлафоры адключыліся

Блэкаўт у Гомелі: дзясяткі чалавек захраслі ў ліфтах, святлафоры адключыліся

Увечары 5 снежня частка Гомеля засталася без электрычнасці. Святло на вуліцах знікла каля шостай гадзіны вечара. Як адзначае TUT.by, больш за гадзіну без электрычнасці заставаліся часткі двух праспектаў — Кастрычніка і Рэчыцкага.

Школьніца Аліна з сяброўкай прабылі ў цёмным ліфце дома на Рэчыцкім праспекце амаль дзве гадзіны. Дзяўчаты кажуць, што захраслі прыкладна ў 17:40 паміж чацвёртым і пятым паверхамі. 

"Мы пазванілі ў дыспетчарскую службу, і нам сказалі, што невядома калі прыедуць, таму што каля 45 чалавек захрасла ў ліфтах. Каля сёмай святло ўключылі, але ліфт ўсё яшчэ не працаваў, і толькі ў 19.30 прыйшоў ліфцёр і адчыніў дзверы, мы ўсё былі паміж паверхамі, і нам дапамаглі спусціцца на той, што быў ніжэй", — кажа дзяўчынка.

На гомельскіх вуліцах не працавалі не толькі ліхтары, але і святлафоры. Адзінымі крыніцамі святла на вуліцах заставаліся аўтамабілі.

Электрычнасць стала з'яўляцца толькі пасля сёмай гадзіны вечара. У "Гомельэнерга" кажуць, што на падстанцыі "Фестывальная" адбылася аварыя, якая і пакінула гамельчукоў у цемры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі