Больш за ўсё вошай у аўтобусах маршрутаў №4 і №24.

Усё часцей пасля паездкі ў грамадскім транспарце людзі прыносяць дахаты вошай. Эпідэміёлагі сталіцы нават называюць аўтобусныя маршруты, дзе верагоднасць “падхапіць” вошай самая высокая -- №4 і №24. Тыя, што ідуць у бок буйнога шклопрыёмнага пункту на вуліцы Жукоўскага.

Доктар-эпідэміёлаг цэнтра дэзінфекцыі і стэрылізацыі Мінску Таісія Плюцінская расказала Еўрарадыё, што, каб абзавесціся крыважэрным “сябрам”, дастаткова сесці на тое месца, дзе да вас пасядзеў бомж. А менавіта іх у санстанцыі лічаць галоўнымі разносчыкамі гэтай заразы. З гэтай нагоды доктарка нават прапанавала абавязаць міліцыянтаў не пускаць бамжоў у грамадскі транспарт.

Таісія Плюцінская: “Супрацоўнікам РАУС трэба быць актыўней. Мы з вамі набываем праязныя квіткі, і трэба гэту частку неяк адсякаць. Няхай пешшу бегаць, а не сядаюць”.

Дарэчы, па словах доктара, вошы не баяцца маразоў і выдатна сябе адчуваюць пры тэмпературы да – 13 градусаў.

Але не толькі бамжы, кажа эпідэміёлаг, разносяць вошай па горадзе. І не толькі ў грамадскім транспарце можна іх “падхапіць”. Гэта яшчэ і алкаголікі, жыхары кватэр-прытонаў. Таму прынесці дахаты вошай можна і з крамы, і з іншага грамадскага месца.

Таісія Плюцінская:
“Да 200 у кожным мікрараёне кватэр з рэпутацыяй прытонаў. Там, дзе непрацуючыя п’юць, усе яны з вошамі. Яны ідуць у краму па бутэльку. Потым тару збяруць і едуць здаваць. Адным словам, галоўнымі распаўсюднікамі з’яўляюцца ўсе тыя, каго адносяць да асацыяльнага кантынгенту”.

Адзіная хвароба, якую могуць пераносіць адзёжныя вошы, – сыпны тыф. Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў як гэтую хваробу перамаглі. Але, кажа доктар, яна можа вярнуцца.

Таісія Плюцінская: “Яшчэ ёсць людзі, які перахварэлі на сыпны тыф падчас альбо адразу пасля вайны. У іх крыві на ўсё жыццё застаецца ўзбуджальнік гэтай хваробы. І пры наяўнасці вошай у такіх сем’ях ёсць верагоднасць пераносу гэтага ўзбуджальніка на іншых людзей”.

Як паведаміла Еўрарадыё доктар-эпідэміёлаг, па дапамогу да іх звяртаецца каля 100 мужчын і 20 жанчын у тыдзень. Частку з іх міліцыянты прымусова прывозяць з кватэр-прытонаў, вакзалаў і выцвярэзнікаў.

Таісія Плюцінская: “У нас ёсць дамоўленасць з міліцыяй, і калі ў іх ёсць такі чалавек, яны яго садзяць у машыну і дастаўляюць да нас”.

Пазбавіцца вошай можна і ўласнымі сіламі. Але спецыяліст дэзінфекцыі і стэрылізацыі Мінску раіць звяртацца па дапамогу да іх. Кажа, толькі там на спецыяльным абсталяванні можна правесці якасную апрацоўку вопраткі і санацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі