Брэсцкія мытнікі канфіскавалі 19 тон сыру Gouda
Здарэнне адбылося 27 лютага на рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Казловічы". Кошт канфіскаванага склаў больш за 2 мільярды рублёў.
Як паведамляе БелаПАН, кіроўца-экспедытар грузавога аўтамабіля МАN, які рухаўся з Германіі ў Казахстан, падаў дакументы, паводле якіх ён перавозіў сыр коштам 47 тысяч еўра.
Пры мытным кантролі ў мытнікаў з'явіліся сумневы ў сапраўднасці дакументаў. Пры доглядзе фуры былі выяўленыя суправаджальныя дакументы на гэты ж сыр, у якіх яго кошт быў у паўтара раза большым за першапачаткова заяўлены.
Мытнікі канфіскавалі сыр і пачалі адміністрацыйны працэс.
Фота — avivas.ru