БСДП выказалася за ўдзел Таццяны Караткевіч у прэзідэнцкіх выбарах

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вырашыла падтрымаць вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сябра партыі і актывістку кампаніі “Гавары праўду” Таццяну Караткевіч. Адпаведнае рашэнне 19 красавіка ўхваліў прэзідыюм арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Першай пра вылучэнне Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты заявіла кампанія “Гавары праўду”. Пры гэтым кампанія спадзяецца вылучыць яе ад праекта “Народны рэферэндум”, які аб’ядноўвае БСДП (Грамада), “Гавары праўду”, Партыю БНФ і рух “За Свабоду”. Партыя БНФ таксама падтрымала ідэю з вылучэннем Караткевіч. Рух “За Свабоду” яшчэ не вызначыўся ў гэтым пытанні.

Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 20 лістапада. Найбольш верагоднай датай іх правядзення ў ЦВК называлі 15 лістапада.

Фота: zapraudu.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі