"Будзе ціснуць на Украіну". Што стане з NATO у выпадку перамогі Трампа

Што будзе, калі пераможа Трамп?

Што будзе, калі пераможа Трамп? / zaborona.com

У Вашынгтоне пачаўся саміт NATO, на якім плануецца дасягнуць двухбаковых дамоўленасцяў аб пастаўках зброі ва Украіну. Галоўнае пытанне, якім пераймаюцца палітыкі: калі яно паступіць на фронт.

Сітуацыі не дадаюць пэўнасці і выбары прэзідэнта ЗША, якія пройдуць у лістападзе 2024 года. Рэдактарка Забароны Ірына Алійнык пагутарыла з экспертамі пра тое, што чакае ЗША, ЕС, NATO і Украіну, калі пераможа Дональд Трамп.

 

Што Трамп хоча зрабіць з NATO

Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што пры сваім прэзідэнцтве можа вывесці ЗША са складу NATO. На думку міжнароднага аналітыка Atlantic Council Пітэра Дзікінсана, радыкальны крок можа пагражаць не толькі спыненнем дапамогі Украіне, але нават існаванню самога Альянсу. "NATO у вялікай паніцы, краіны-саюзніцы напалоханыя, таму што разумеюць: Трамп можа абвясціць аб выхадзе ЗША з NATO у любы момант, як толькі стане прэзідэнтам", — перадае настрой аналітык.

У абмен на працяг удзелу ЗША ў NATO Трамп чакае, што еўрапейскія краіны рэзка павялічаць свае выдаткі на альянс. На гэтым ён настойваў яшчэ падчас свайго прэзідэнцтва ў 2017-2021 гадах.

Аднак нават калі Злучаныя Штаты застануцца ў складзе ваеннага блока, NATO не ўдасца пазбегнуць радыкальнай пераарыентацыі, піша Politico са спасылкай на ўласныя крыніцы. Апытаныя Забаронай эксперты таксама прытрымліваюцца гэтага меркавання.

"Краіны NATO зараз разглядаюць варыянт фармавання ў Еўропе (у нямецкім горадзе Вісбадэне ў прыватнасці) аднаго з дадатковых пунктаў, дзе будуць базавацца ваенныя і лагістычныя цэнтры. Гэта ў перспектыве дазволіць хутка дастаўляць ваенную тэхніку і перакідаць яе ва Украіну, — прыводзіць прыклад палітолаг Максім Джыгун. — У Альянсе таксама плануюць прызначэнне адмысловай службовай асобы, якая б адказвала за каардынацыю і забеспячэнне ваенных патрэб Украіны. Саюзнікі ўжо ўзгаднілі стварэнне фонду для выдзялення штогадовай дапамогі на ўзроўні €40 мільярдаў, якія Украіна будзе атрымліваць з 2025 года. Гэтыя крокі павінныя стаць засцерагальнікамі патэнцыйных палітычных зменаў у ЗША і ЕС".

 

Двухузроўневая сістэма Паўночнаатлантычнага альянсу

Трамп таксама прапануе ўвесці двухузроўневую сістэму NATO, згодна з якой краіны-удзельніцы, якія яшчэ не дасягнулі мэтавага паказчыка выдаткаў на абарону ў 2% ВУП, пазбаўляюцца гарантый бяспекі і абарончай падтрымкі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі