Былая мадэль Хоўп Хікс стала дырэктарам Белага дома па камунікацыях
Былая мадэль Хоўп Хікс стала дырэктарам Белага дома па камунікацыях. На працягу месяца яна выконвала абавязкі, стала чацвёртым чалавекам на гэтай пасадзе з моманту абрання прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа.
Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, Хоўп Хікс 28 гадоў. Яна ўжо працяглы час з’яўляецца памочніцай Трампа, прычым адной з самых надзейных. Хікс была прэс-сакратаром яго выбарчага штабу. Цяпер жа яе галоўнай задачай будзе фармуляваць тыя сігналы, якія пасылае адміністрацыя.
У мінулым Хоўп Хікс працавала мадэллю ў таго ж Ральфа Ларэна, пасля была прэс-аташэ моднага дома Іванкі Трамп.