Былая палітзняволеная Алеся Буневіч выехала за мяжу і ўз'ядналася з сям'ёй

Алеся Буневіч з мужам і сынам

Алеся Буневіч з мужам і сынам / Instagram

Былая палітзняволеная Алеся Буневіч выехала за мяжу і ўз'ядналася з сям'ёй, паведамляе "Наша ніва".

Буневіч была за кратамі ў Беларусі з красавіка 2022 года. Тады прапагандысты паведамілі пра затрыманне сузаснавальніцы віленскай друкарні і крамы, якая прыехала ў РБ, каб дапамагчы групе "рэйкавых' партызан" у пераходзе мяжы. У лістападзе 2022-га Алеся Буневіч была асуджана на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за "наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай" (спачатку яе абвінавачвалі ў "акце тэрарызму", але пасля адбылася перакваліфікацыя). Сваёй віны Буневіч не прызнала. На апеляцыі прысуд зменшылі на год.

Палітзняволеную вызвалілі ў траўні 2024-га. Паведамлялася, што ёй на год прызначылі прэвентыўны нагляд і яна не можа выязджаць з Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі