Былы дарадца Пуціна: Крым — пачатак, рыхтуецца паход на Кіеў

У інтэрв'ю выданню Die Presse ён адзначыў, што далучэнне Крыма да Расіі фактычна ўжо адбылося. "Больш таго, падрыхтаванае і наступленне на сам Кіеў, — кажа Іларыёнаў. — Мэта Пуціна — Кіеў і ўся Украіна. Ён хоча цяпер стварыць сухапутны калідор з Крыма ў Прыднястроўе, дзе ўжо даўно запраўляюць былыя афіцэры КДБ і, адпаведна, ФСБ. Гэты калідор закліканы адрэзаць Украіну ад Чорнага мора".



Андрэй Іларыёнаў лічыць, што "напад на Украіну Пуцін запланаваў год таму". Калі ЗША і ЕС не прымуць меры, то рэалізацыя гэтага сцэнара — "толькі пытанне часу". Эксперт мяркуе, што Пуціна можа спыніць толькі высоўванне вайсковых сілаў Захаду ў бок канфліктнай зоны.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі