Цэнтры часовага ўтрымання незаконных мігрантаў будуць у Лідзе, Гомелі і Віцебску

Цэнтры часовага ўтрымання незаконных мігрантаў будуць у Лідзе, Гомелі і Віцебску

Цэнтры часовага ўтрымання незаконных мігрантаў створаць у Лідзе, Гомелі і Віцебску. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтага праекту пачнецца не раней за 2018 год. Цэнтры будуць стварацца "на базе наяўнай інфраструктуры органаў унутраных спраў".

Шуневіч падкрэсліў, што ў згаданых аб'ектах размесцяць не бежанцаў, а замежнікаў, якія чакаюць дэпартацыі.

Раней паведамлялася, што цэнтры створаць на грошы Еўрасаюза.

Цэнтры часовага ўтрымання незаконных мігрантаў будуць у Лідзе, Гомелі і Віцебску
Ігар Шуневіч. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі