Чаго Пашынян хоча ад АДКБ і як гэта адаб'ецца на беларусах? Тлумачыць палітолаг

Лукашенко и Пашинян

Лукашэнка і Пашынян / euroradio.fm

Армянскі прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што перагледзіць сваё стаўленне да АДКБ, калі Лукашэнка выбачыцца перад Арменіяй або калі Беларусь пакіне арганізацыю. На гэтым палітык не спыніўся: ён дадаў, што ні ён, ні які-небудзь іншы армянскі чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе.

Чаго дамагаецца Пашынян і як гэта адаб'ецца на беларусах? Еўрарадыё пацікавілася ў армянскага палітолага Арэга Качыняна.

Наколькі я разумею, Пашынян і ягоны ўрад былі б не супраць, калі б, як яны кажуць, не Арменія выйшла з АДКБ, а АДКБ выйшла з Арменіі. Што я маю на ўвазе? Каб вось гэты працэс дэінтэграцыі паміж Арменіяй і АДКБ, фінальны штрых, гэта значыць фармальны выхад Арменіі, быў зроблены не з боку Арменіі, а з боку АДКБ.

Такая працэдура верагодная ў святле таго, што Арменія не плаціць сваю долю бюджэту, не выконвае свае абавязкі па АДКБ. Савет бяспекі АДКБ можа прыняць рашэнне аб выключэнні Арменіі. Наколькі я разумею, мэта [Пашыняна] палягае менавіта ў гэтым.

А наколькі Арменія стане больш бяспечнай для беларусаў з "групы рызыкі"? Многія юрысты, напрыклад, Алесь Міхалевіч, уносяць яе ў "чорны спіс" для наведвання тымі, на каго ў Беларусі можа быць заведзеная крымінальная справа, праз супрацоўніцтва паміж МУС дзвюх краін. Але цяпер яно можа быць зведзенае да мінімуму, лічыць суразмоўца Еўрарадыё, напрыклад, у пытаннях экстрадыцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі