Чарга вялікагрузаў на беларуска-польскай мяжы за выходныя вырасла ўдвая
На мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой утварыліся вялікія чэргі з вялікагрузаў / @gpkgovby
Сваёй чаргі на выезд у ЕС на беларуска-польскай мяжы чакае каля 1000 вялікагрузаў, гавораць у Памежным камітэце Беларусі. Нагадаем, цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі па адным пункце пропуску для легкавых і грузавых аўтамабіляў.
"З пятніцы чарга перад адзіным даступным пунктам пропуску на беларуска-польскай мяжы Кукурыкі (Казловічы) павялічылася ўдвая", — адзначаюць беларускія памежнікі. Паводле іх слоў, польскі бок не выконвае двухбаковых дамоўленасцяў па пропуску грузавікоў. За гэтыя выходныя польскія кантрольныя службы аформілі ўсяго 61% фураў ад нормы.
Затрымкі ў афармленні вялікагрузаў адбываюцца і ў літоўскіх пунктах пропуску. Тут мясцовыя кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю менш за 47% грузавікоў ад нормы. Яшчэ павольней літоўскія і польскія службы афармляюць легкавы транспарт. Паводле беларускіх памежнікаў, за выходныя праз пункты пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Тэрэспаль (Брэст) прайшло ўсяго 35% аўто ад нормы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.