Чаргінец запатрабаваў ад Тамковіча ў 20 разоў менш
Cёння раніцай у судзе Першамайскага раёна пачаўся суд па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сенатара Мікалая Чаргінца. Ён выказаў свае прэтэнзіі да публікацыі палітычнага нарыса журналіста Аляксандра Тамковіча ў газеце “Новы час”.
Як адзначыў Аляксей Кароль, шэф-рэдактар газеты, артыкул “Генерал і сенатар Мікалай Чаргінец” — адзін з цыкла нарысаў. Было ўжо апублікавана 18 артыкулаў, героямі якіх сталі такія вядомыя палітычныя дзеячы, як Шушкевіч, Кебіч, Пазняк, Грыб, Мясніковіч і іншыя. Ніхто з іх, па словах Караля, прэтэнзій да газеты не меў.
Сам Чаргінец на суд не з’явіўся. Ліст, які яму папярэдне даслаў Аляксандр Тамковіч, зачытвала прадстаўніца сенатара. У лісце журналіст выказаў шчырае шкадаванне, што публікацыя абразіла палітыка.
Прадстаўніца Чаргінца падкрэсліла, што Тамковіч так і не папрасіў даравання, але тым не менш яны ўлічылі тое, што журналіст не меў за намер абразіць палітыка. У сувязі з гэтым заяўнік зменшыў памер патрабаванняў: 5 мільёнаў рублёў маральнай кампенсацыі ад Тамковіча і 50 мільёнаў ад выдавецтва “Час навінаў”.
Раней гэтыя лічбы былі 100 і 500 мільёнаў рублёў, адпаведна. Палітыка закранулі згадкі пра “літаратурных рабоў”.Таксама генерала абурыла і тое, што яго творы Тамковіч назваў нізкаякаснымі.
Абарона адказала па кожным з пунктаў абвінавачвання і папрасіла правесці лінгвістычную экспертызу нарысу, бо “ўяўленні пра словы, якія ганьбяць асобу, у бакоў розныя”. Сам Аляксандр Тамковіч ад сваіх слоў не адмовіўся і заявіў, што мае рацыю па ўсіх пунктах. У гэты момант суд працягвае справу.