“Час пакажа”: як жывуць сэканды ў Беларусі пад новымі санкцыямі
Сэканд-хэнд у Мінску
— Я ведаю толькі, што мы не зачыняемся, мы працуем у звычайным рэжыме. [...] Кошты трошку выраслі, вы павінны былі заўважыць, — расказала Еўрарадыё прадавец у мінскай краме сэканд-хэнд.
З 1 кастрычніка пачала дзейнічаць забарона на ўвоз адзення сэканд-хэнд з ЕС у Беларусь. Пасля гэтага здавалася, што беларускія крамы ўжыванай вопраткі сутыкнуцца з сур'ёзным выклікам, бо Еўрасаюз быў іх асноўным пастаўшчыком.
Чытачка Еўрарадыё была ў сталічным сэкандзе і расказала, што адзежы вельмі шмат, каб знайсці нешта файнае — “трэба парыцца”. Цэны розныя: майкі ад 5 да 25 рублёў. Могуць сустрэцца амаль як новыя скураныя боты за 125 рублёў. Старамодныя будуць каля 35-40 рублёў. Поўнае абнаўленне — раз на месяц. Менавіта ў гэтай краме рэчаў заўсёды бітком.
Яна ж распавяла, што ў іншай краме наогул можна яшчэ знайсці майкі і па рублю, і па два. Але туды трэба прыходзіць на завоз, бо адзенне таннае, але ў кепскім стане (хутчэй варыянт на дачу). Але народ у дні завоза прыходзіць. Пра закрыццё ніхто нічога не казаў.
Пад выглядам пакупнікоў Еўрарадыё патэлефанавала ў некалькі крамаў трох вялікіх сетак сэканд-хэнду ў Мінску, каб даведацца, ці падрыхтаваліся яны да новых умоў працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.