Часам траціць прытомнасць — родныя пра здароўе журналісткі Ксеніі Луцкіной

Ксенія Луцкіна / sb.by
Ксенія Луцкіна / sb.by

У калоніі ў палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной здараюцца прыступы, яна траціць прытомнасць, расказаў журналістам "Народнай Волі" бацька Ксеніі Алег Луцкін. У зняволенні ў яе выявілі анкалогію, але абследавання пакуль не правялі.

Паводле словаў бацькі, днямі ён размаўляў з Ксеніяй па тэлефоне і спецыяльна ўдакладніў, ці вазілі яе на МРТ. Яна сказала, што не. Ёй кажуць, што на абследаванне — чарга. "Хоць дачка па-ранейшаму адчувае сябе вельмі кепска", — заўважае Алег Луцкін. Аднак Ксенію вызвалілі ад працы на прамзоне. "Кажа, што вяжа ў калоніі вяхоткі. Натуральна, калі здароўе дазваляе", — удакладніў бацька журналісткі.

У лютым Ксенія хварэла на двухбаковую пнеўманію, змагалася з хваробай амаль месяц. У верасні мінулага года Мінскі гарадскі суд асудзіў яе на 8 гадоў пазбаўлення волі. Яе абвінавацілі ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі