Журналістка Ксенія Луцкіна перад Новым годам сустрэлася ў СІЗА з сынам
Ксенія Луцкіна з сынам / t.me/bajby
Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна перад Новым годам атрымала ў СІЗА спатканне з сваякамі. У тым ліку яна змагла пабачыцца з сваім сынам.
"На наступны дзень пасля разгляду апеляцыі дазволілі сустрэчу з Ксеніяй. Сустракаліся з ёй у СІЗА я, яе брат і сын Мацвей", — расказвае "Народнай Волі" бацька журналісткі Алег Луцкін.
Па яго словах, сустрэча маці з сынам была душэўнай і пранізлівай, не абышлося без слёз.
Спатканне доўжылася дзве гадзіны."Выгляд у дачкі, безумоўна, хваравіты, тым больш што яна не так даўно перахварэла або на бранхіт, або на запаленне лёгкіх. У звязку з анкалогіяй гэта наогул жах. Адным словам, складана ёй", — дадае мужчына.
Як распавядала Еўрарадыё, 27 снежня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на прысуд Луцкінай і пакінуў яго без зменаў. За ўдзел у Каардынацыйнай радзе журналістцы прысудзілі 8 гадоў калоніі. У жанчыны за кратамі абвастрыліся праблемы са здароўем: у яе расце пухліна ў галаве. Аднак гэта аніяк не паўплывала на яе прысуд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.