Часовы павераны ў справах ЗША: Выхад Бяляцкага — не выкананне ўсіх умоваў
Злучаныя Штаты чакаюць ад афіцыйнага Мінска наступных крокаў.
Еўрарадыё пацікавілася ў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча, ці паўплывае вызваленне палітвязня Алеся Бяляцкага на пацяпленне адносінаў паміж Беларуссю і ЗША? Дыпламат заявіў, што пазіцыя ЗША адназначная: вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх беларускіх палітвязняў. "Вызваленне аднаго чалавека — гэта не выкананне ўсіх умоваў", — адзначыў Голдрыч. Таму гаварыць пра "перазагрузку" адносінаў яшчэ рана.
Нагадаем, што часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч завяршае сваю працу ў Мінску. У бліжэйшы час ён пакіне нашу краіну.
Амбасада ЗША ў Мінску пашырыць візавыя паслугі для беларусаў
Фота — Fotolia