Чырвоныя бейсболкі прыхільнікаў Дональда Трампа былі зробленыя ў Кітаі
Заўважным атрыбутам кампаніі Дональда Трампа сталі чырвоныя шапкі яго прыхільнікаў з надпісам "Make America Great Again" ("зробім Амерыку зноў вялікай"). Сам палітык часта выступаў з лозунгам "Купляйце амерыканскае".
Але, як паведамляе b92.net са спасылкай на Reuters, чырвоныя бейсболкі, якія выкарыстоўваліся ў кампаніі Трампа, насамрэч вырабляюцца ў Кітаі, В'етнаме і Бангладэш. Гэтае адкрыццё стала шокам для многіх яго прыхільнікаў.
Дарэчы, у сваёй інаўгурацыйнай прамове новы прэзідэнт ЗША таксама заклікаў купляць амерыканскія тавары.