Ці паедуць дзеці на Раство ў Італію, залежыць ад подпісу прэзідэнта
Дакумент, з-за адсутнасці якога беларускіх дзяцей у 2006 годзе не выпусцілі на Раство ў Італію, не падпісаны беларускім урадам да гэтага часу. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці змогуць дзеці з Беларусі сустрэць там Раство сёлета. “У дзяцей такі настрой, што, магчыма, яны паедуць. Псіхалагічна яны настроены. Дакументы ў стадыі падрыхтоўкі, натарыяльна мы іх заверылі. Пашпарты дзеці маюць, штампы ў пашпартах таксама ёсць”, -- так адказала Еўрарадыё намесніца дырэктара Вілейскай школы-інтэрната Марыя Дзяруга на пытанне пра паездку іх дзяцей у Італію на Раство. А ці паедуць, кажа, ад іх не залежыць. Дарэчы, гэта той самы інтэрнат, дзе жыла і вучылася Віка Мароз.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2006 года паездкі дзяцей на аздараўленне ў Італію былі спыненыя беларускім бокам пасля скандалу з Вікай Мароз. У траўні, пасля падпісання адпаведнай дамовы, паездкі часова аднавіліся. З таго часу ў Італіі паспелі аздаровіцца каля 17 тысяч беларускіх дзяцей. Зараз паездкі ізноў спыненыя – Міністэрства адукацыі не хоча выпускаць дзяцей у гэтую краіну, пакуль не будзе ратыфікана пагадненне аб умовах бясплатнага аздараўлення непаўналетніх грамадзян Беларусі ў Італіі.
22 лістапада “Пагадненне” было прынята дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. На чарзе -- яго разгляд у Савеце Рэспублікі. Сенатар Мікалай Чаргінец кажа, што да 20 снежня гэты дакумент абавязкова прымуць. І раіць рыхтаваць дакументы на выезд дзяцей у Італію на Раство.
Мікалай Чаргінец: “Як толькі гэты законапраект паступіць у Савет Рэспублікі, ён будзе прыняты ў максімальна кароткі тэрмін. Я ўпэўнены, што мы паспеем яго прыняць да Раства”.
Сенатар сцвярджае, што з’яўляецца прыхільнікам ідэі аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой. Таму ён і яго камісія будуць патрабаваць разгледзець і прыняць “Пагадненне” на бліжэйшым паседжанні. Абвінавачванні ж у зацягванні падпісання “Пагаднення” і нежаданні выпускаць дзяцей на аздараўленне за мяжу з-за таго, што іх, як паведамляе БелаПАН, чакаюць 80 тысяч месцаў у беларускіх санаторыях, лічыць беспадстаўнымі.
Мікалай Чаргінец: “Канешне, мы павінны больш і самі клапаціцца аб сваіх дзецях. Гэта нармальнае жаданне краіны – стварыць неабходныя ўмовы ў сябе, каб яны маглі ўмацоўваць сваё здароўе. Чым больш месцаў створана – тым лепш. Тым больш, пагадзіцеся, Італія не здолее прыняць 80 тысяч дзяцей, ці нават менш. Таму адно другому не перашкаджае”.
Намесніца начальніка ўпраўлення замежных сувязей Міністэрства адукацыі Ірына Шынгель кажа, што калі “Пагадненне аб бясплатным аздараўленні дзяцей” прымуць, да прыкладу, 20 снежня, а ўжо 21-га ім прынясуць дакументы на дзяцей, то за дзень супрацоўнікі міністэрства зробяць усё ад іх залежнае. І калі не будзе затрымкі ў італьянскай амбасадзе, дзеці на Раство прыехаць паспеюць.
Ірына Шынгель: “Тое, што мы паспеем дакументы праглядзець, гэта я вам магу гарантаваць. У такіх выпадках, калі ў нас экстрэмальныя сітуацыя, мы працуем да 11 вечара і без абеда. І нават падключаем дадатковых людзей упраўлення, каб усе спісы паспець праверыць”.
Па яе словах, пакуль “Пагадненне” не падпісана, выпускаць дзяцей у Італію небяспечна. Кажа, усё з-за таго, што менш дазволаў італьянцам сталі даваць на ўсынаўленне беларускіх дзяцей.
Ірына Шынгель: “Сярод італьянскага насельніцтва напружанасць расце. Таму, што калі раней усынаўлялі 700, то зараз – 9. Розніца адчувальная. Ні наша, ні італьянская амбасада не могуць даць гарантыі, што не паўторацца тыя непрыемныя моманты, што былі раней. Таму неабходна, каб быў прававы механізм, і тады будзе несці адказнасць дзяржава”.
Супрацоўніца дабрачыннага фонду “Незалежная дапамога дзецям” Тамара Мікалаеўна расказала Еўрарадыё, што дакументы на групу дзяцей для выезду ў Італію на Раство яны падрыхтавалі загадзя. Цяпер чакаюць сігналу з Міністэрства адукацыі, калі дадуць дазвол несці дакументы на зацверджанне. Далей, кажа, ад іх ужо нічога залежаць не будзе.
Тамара Мікалаеўна: “Мы працуем, рыхтуем дакументы і чакаем указання ад Міністэрства адукацыі”.
Супрацоўніца фонду кажа, што не вельмі важна, ці паспеюць дзеці выехаць у Італію да Раства. Галоўнае – каб ўвогуле дазволілі выезд. Магчыма, такое стаўленне правільнае, бо пасля сенатараў Савета Рэспублікі дакумент павінен яшчэ падпісаць прэзідэнт. Як хутка ён гэта зробіць, сказаць цяжка.