Ці пасварыць расійскі “падатковы манеўр” Мінск і Маскву?

Ці пасварыць расійскі “падатковы манеўр” Мінск і Маскву?

Паводле падлікаў расійскіх аналітыкаў, з-за так званага падатковага манеўра Беларусь за шэсць гадоў страціць восем мільярдаў долараў. І гэта не толькі таму, што вывазная пошліна на нафту зменшыцца з 30% да нуля, але і таму, што з-за павышэння падатку на здабычу карысных выкапняў кошт нафты вырасце. Нам абяцаюць кампенсацыяю, але ўмовы яе выплаты беларускі бок не задавальняюць так моцна, што з боку асобных беларускіх чыноўнікаў пачалі гучаць заявы пра магчымы выхад нашай краіны з Еўразійскага эканамічнага саюзу.

Чаму прапанаваныя Масквой умовы кампенсацыі не задавальняюць афіцыйны Мінск? Ці сапраўды прапанаваная расійскім бокам схема кампенсацыі выглядае як спроба палітычнага кантролю беларускай улады? Ці сапраўды страты беларускага бюджэту дасягнуць васьмі мільярдаў долараў? Ці вартыя ўвагі пагрозы наконт выхаду Беларусі з ЕАЭС?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Сяргей Чалы.

У студыі Еўрарадыё - эканаміст Сяргей Чалы.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі