Ці здолелі паразумецца Лукашэнка і Пуцін у Магілёве? (відэа)
12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Магілёве. Кіраўнікі Беларусі і Расіі не толькі ўзялі ўдзел у працы Форуме рэгіёнаў, але і правялі двухбаковую сустрэчу. Якая праходзіла пад знакам забароны пастаўкі ў Беларусь расійскіх нафтапрадуктаў.
Ці планавалася, што ў Магілёве кіраўнікі Беларусі і Расіі ў чарговы раз паспрабуюць дамовіцца па спрэчных пытаннях? Чаму канчатковае рашэнне пра забарону паставак у нашу краіну расійскіх нафтапрадуктаў з’явілася напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна — ці супадзенне гэта? Ці магчыма Мінску дамагчыся саступак ад Масквы па спрэчных пытаннях? Што хоча Крэмль у адказ на свае саступкі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Валерый Карбалевіч і палітолаг Арсеній Сівіцкі.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.