Ціханоўская: "Алесь Бяляцкі — герой і гонар Беларусі"
Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская пракаментавала пачатак у Мінску суда над палітвязнем і нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, а таксама іншымі праваабаронцамі. "Алесь Бяляцкі — герой і гонар Беларусі, — піша яна. — Гэта — назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць. Ні рэжым, ні суддзі ці пракуроры, ні турэмнікі, якія ўтрымліваюць яго за кратамі з ліпеня 2021-га".
Па словах Ціханоўскай, Бяляцкі — наймацнейшых з усіх людзей, з якімі яна сустракалася: "І тое, як ён сябе паводзіць на гэтым "судзе", яшчэ раз пацвярджае гэта".
"Алесь Бяляцкі — гэта чалавек волі, чалавек прынцыпаў, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Яго моц, яго вольны дух не знішчыць ніякімі кратамі і кайданкамі. Я ганаруся тым, што знаёмая з ім асабіста. Што была на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. І што яшчэ абавязкова сустрэнуся з ім — ужо ў вольнай Беларусі. Дзе, нарэшце, дзяржава будзе здольная ўшанаваць яго справу не гадамі турмы, а пажыццёвай павагай і заслужанай часткай у праўдзівым падручніку гісторыі Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.