Ціханоўская сустрэлася са стваральнікам "Вікіпедыі"

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці Web-Summit, дзе сустрэлася са стваральнікам праекта Wikipedia Джымі Уэйлсам.

Падчас размовы Ціханоўская нагадала, што некалькі аўтараў беларускай Wikipedia трапілі за краты праз актыўнасць на платформе. Высветлілася, што за лёсам асуджанага на 3 гады хатняй хіміі Марка Бернштэйна Уэйлс сочыць асабіста.

Саміт праходзіць у Лісабоне. Гэта адна з самых уплывовых тэхналагічных Канферэнцый Еўропы. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць каля 70 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускіх бізнесаў і стартапаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі