Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі

Святлана Ціханоўская і Арарат Мірзаян

Святлана Ціханоўская і Арарат Мірзаян / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам у Вільні, паведамляе прэс-служба лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацу беларускіх дэмсілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі. Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта — пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў на запыт рэжыму Лукашэнкі.

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ніводзін армянскі чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль ва ўладзе ў краіне застаецца Лукашэнка. Ён абвінаваціў Лукашэнку, што той, будучы саюзнікам Арменіі па АДКБ, дапамагаў Азербайджану рыхтавацца да вайны супраць Арменіі.

Апошнім часам адносіны паміж Мінскам і Ерэванам абвастрыліся: амбасадары абедзвюх краін адкліканыя дадому. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі