Кіраўнік, які думае пра будучыню краіны, для Беларусі раскоша — МЗС Арменіі

МЗС Арменіі, ілюстрацыйнае фота

МЗС Арменіі, ілюстрацыйнае фота / apa.az

Міністэрства замежных спраў Арменіі накіравала афіцыйнаму Мінску ноту пратэсту. Нагодай стаў каментар беларускага МЗС.

"У сувязі з каментаром прэс-сакратара МЗС Беларусі, зробленым 13 чэрвеня, у прыватнасці ўмяшаннем ва ўнутраныя справы Рэспублікі Арменія, беларускаму боку была накіраваная нота пратэсту. Дадамо, што пажаданне мець кіраўнікоў, якія думалі б пра будучыню сваёй краіны, можа зыходзіць ад таго, хто сам гэтым валодае. У выпадку з Беларуссю на гэты момант гэта сапраўды раскоша",гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара МЗС Арменіі Ані Бадалян.

Як распавядала Еўрарадыё, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ніякі армянскі чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка. Ён спаслаўся на тое, што Лукашэнка, з'яўляючыся саюзнікам Арменіі па АДКБ, абмяркоўваў з прэзідэнтам Азербайджана вайну ў Карабаху 2020 года да яе пачатку. Пашынян дадаў, што ўдзел Арменіі ў АДКБ можа быць размарожаны, калі Беларусь выйдзе з арганізацыі або Лукашэнка прынясе прабачэнні.

13 чэрвеня Арменія адклікала свайго амбасадара ў Беларусі Разміка Хумарана для кансультацый.

Пасля гэтага свайго амбасадара Аляксандра Канюка адклікала і Беларусь. А прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз у каментары заявіў: "Мы ніколі не рабілі нічога на шкоду нашым сябрам, не ўмешваемся ва ўнутраныя справы, паважаем армянскі народ і шчыра жадаем яму кіраўнікоў, якія будуць сапраўды думаць пра будучыню краіны і дабрабыт людзей". Гэты каментар і стаў нагодай для рэзкай водпаведзі з боку Ерэвана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі