CNN: Расія нанесла першы авіяўдар у Сірыі
Расія нанесла першы авіяўдар ў Сірыі. Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на CNN. Паводле папярэдняй інфармацыі, авіяўдар нанесены па горадзе Талбісах у правінцыі Хомс на захадзе Сірыі.
Перад гэтым Савет Федэрацыі аднагалосна ўхваліў запыт расійскага кіраўніка аб правядзенні ваенных аперацый за мяжой. З просьбай пра ваенную дапамогу да Расіі звярнуўся прэзідэнт Сірыі Башар Асад.
Пасля гэтага Расія накіравала ў Сірыю падраздзяленні Ваенна-паветраных сілаў.