CNN скасаваў кантракт з вядучай з-за яе фота з “адсечанай” галавой Трампа
CNN скасаваў кантракт з вядучай з-за яе фота з “адсечанай” галавой Дональда Трампа. Учынак 56-гадовай актрысы Кэці Грыфін, якая падчас фотасесіі ў якасці рэквізіту выкарыстала муляж галавы, асудзілі і прыхільнікі амерыканскага прэзідэнта, і яго праціўнікі, паведамляе “Бі-Бі-Сі”.
Камедыйная актрыса разам з спецыяльным вядучым CNN Андэрсанам Куперам на працягу дзесяцігоддзя вяла на тэлеканале навагоднюю праграму. Адначасова стала вядома, што дамову з Грыфін скасавала і адно з казіно ў штаце Нью-Мексіка, у якім яна павінна была правесці мерапрыемства.
Актрыса яшчэ ў панядзелак папрасіла прабачэння за скандальную фотасесію. Тым не менш, Сакрэтная служба Злучаных Штатаў праводзіць праверку.