Дональд Трамп прапанаваў узброіць настаўнікаў у школах

Дональд Трамп прапанаваў узброіць настаўнікаў у школах

Дональд Трамп прапанаваў узброіць настаўнікаў у школах. Амерыканскі прэзідэнт лічыць, што такі крок дапаможа ў справе абароны ад нападаў злачынцаў. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, Трамп зрабіў такую заяву ў Белым доме падчас канферэнцыі, прысвечанай гвалту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі выкладчыкі і вучні школы з Паркленда (штат Фларыда), дзе нядаўна ў выніку страляніны загінулі 17 чалавек, забойцам быў былы вучань. “Калі б у вас быў настаўнік, які валодае агнястрэльнай зброяй, зусім магчыма, што ён змог досыць хутка спыніць напад”, — сказаў Дональд Трамп. Ён падкрэсліў, што няма неабходнасці ўзбройваць усіх настаўнікаў, гаворка ідзе толькі пра некаторых з іх, якія ўмеюць валодаць зброяй. Паводле статыстыкі, напады працягваюцца каля 3 хвілін, а паліцыя можа прыехаць толькі праз 5-10 хвілін пасля сігналу.

Апошнім часам усё больш актыўна гучаць патрабаванні настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў не дапускаць падобных трагедый у навучальных установах. Трамп таксама крытычна выказаўся пра стварэнне зон вакол школ, унутры якіх забаронена нашэнне зброі: “Зона без зброі для маньяка — а яны ўсе баязліўцы — азначае — “а давай зойдзем, давай нападзем”.

У той жа час прэзідэнт ЗША выступіў за тое, каб зрабіць больш жорсткай сістэму праверак для жадаючых купіць агнястрэльную зброю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі