Дональд Трамп у ліпені можа прыехаць у Польшчу
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у ліпені можа прыехаць у Польшчу (“верагоднасць — 90%”). Пра гэта паведаміла “Газета выборча”, якая атрымала інфармацыю з чатырох дыпламатычных крыніц. 6-7 ліпеня ў Вроцлаве пройдзе форум “Краінаў трох мораў” (краін ЕС, якія знаходзяцца ў трохкутніку Балтыйскага, Чорнага і Адрыятычнага мораў). Выданне адзначае, што польская дыпламатыя на працягу некалькіх месяцаў рабіла ўсё магчымае, каб у мерапрыемстве паўдзельнічаў амерыканскі прэзідэнт. На карысць гэтай версіі сведчыць той факт, што 7 ліпеня Трамп будзе на саміце G-20, які пройдзе ў Гамбургу. А значыць сапраўды можа заехаць у Польшчу.