Дональд Трамп звольніў кіраўніка ФБР Джэймса Комі

Дональд Трамп звольніў кіраўніка ФБР Джэймса Комі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў кіраўніка Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) Джэймса Комі

Кіраўнік ЗША патлумачыў свой крок тым, што Комі не можа эфектыўна кіраваць працай бюро. У сваёй заяве, якую цытуе Бі-Бі-Сі, Трамп падкрэсліў: "ФБР — адна з самых паважаных і важных арганізацый нашай краіны, і сённяшні дзень стане новым пачаткам для галоўнага гонару нашай праваахоўнай сістэмы".

Сам Комі выступаў перад сваімі калегамі ў Лос-Анджэлесе перад пачаткам кампаніі па найме новых супрацоўнікаў ФБР. Падчас яго выступу адзін з памочнікаў прынёс яму запіску, у якой паведамлялася пра звальненне. Комі неадкладна паведаміў аб гэтым прысутным.

Сваё рашэнне Трамп прыняў праз некалькі гадзін пасля таго, як стала вядома, што Комі прывёў недакладныя звесткі пра лісты Хілары Клінтан, выступаючы ў кангрэсе тыдзень таму.

3 траўня, даючы паказанні юрыдычнаму камітэту сената ЗША, Комі заявіў, што памочніца Клінтан Хума Абедзін пераслала "сотні і тысячы" імэйлаў свайму тагачаснаму мужу Энтані Уінеру для раздрукоўкі, і што некаторыя з гэтых электронных пасланняў змяшчалі сакрэтную інфармацыю. Але ў аўторак ФБР прызнала, што Абедзін адправіла толькі два ланцужкі электроннай пошты з сакрэтнай інфармацыяй.

Комі ўзначальваў расследаванне ФБР пра магчымыя сувязі чальцоў перадвыбарчага штаба Трампа з Расіяй. Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ўжо заявілі, што Трамп звольніў кіраўніка ФБР, каб паўплываць на расследаванне магчымага ўмяшання Расіі ў перадвыбарчую кампанію. 

Часовым кіраўніком ФБР стаў Эндру Макейб — намеснік Комі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі