Дональд Трамп звольніў выконваючую абавязкі генпракурора
Дональд Трамп звольніў выконваючую абавязкі генпракурора Салі Ейц, якая крытыкавала яго міграцыйны ўказ. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", яна заявіла, што міністэрства юстыцыі не будзе абараняць гэты ўказ у судзе, бо не ўпэўнена ў яго законнасці.
На месца звольненай Ейц прызначаная пракурор ЗША па Усходняй акрузе штата Вірджынія Дана Бентэ. У заяве Белага дома гаворыцца, што Салі Ейц "здрадзіла міністэрства юстыцыі, калі адмовілася выконваць законны ўказ, прыняты з мэтай абараніць грамадзян ЗША". Трамп папрасіў Ейц (яна была намеснікам генеральнага пракурора) выконваць гэтыя абавязкі пасля адстаўкі генпракурора Ларэты Лінч, якая сышла з заканчэннем паўнамоцтваў Барака Абамы. Намінаваны на пасаду генпракурора Джэф Сэшнс яшчэ не зацверджаны Кангрэсам.
Як вядома, 27 студзеня Дональд Трамп падпісаў распараджэнне, згодна з якім на нявызначаны тэрмін прыпынены прыём бежанцаў з Сірыі. Усе астатнія праграмы па прыёме бежанцаў прыпыненыя на 120 дзён. Таксама ўказ забараняе ўезд у Злучаныя Штаты ўсім грамадзянам сямі мусульманскіх краін на 90 дзён. Гэты ўказ аспрэчваецца ў некалькіх судах.