Дырэктар буйнога завода ў Барысаве "знік": па чутках, яго затрымалі
"Знік" дырэктар Барысаўскага завода агрэгатаў Пётр Кацуба. Работнікі завода ўпэўненыя, што кіраўніка затрымалі. Аднак сілавыя ведамствы пра яго затрыманне пакуль што афіцыйна не паведамлялі.
У прыёмнай кажуць, што абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер Дзяніс Андрэеў. У прыёмнай таксама станоўча адказалі на пытанне пра затрыманне Кацубы: "Так, гэта не жарт".
Аднак пацвярджэння таго, што разам з дырэктарам затрымалі яшчэ некалькі чалавек, няма.
На сайце прадпрыемства дырэктарам дагэтуль пазначаны Пётр Кацуба.
Барысаўскі завод агрэгатаў — частка холдынгу "Аўтакампаненты", якім кіруе ААТ БАТЭ. Завод спецыялізуецца на выпуску турбакампрэсараў, пнеўмакампрэсараў, вадзяных і алейных помпаў, алейных фільтраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.