Джасцін Бібер і Кэці Пэры — уладальнікі прэміі MTV Europe Music Awards
Цырымонія ўзнагароджання 16 пераможцаў музычнай прэміі прайшла ў Амстэрдаме. Іх вызначалі гледачы праз галасаванне.
У намінацыі "Лепшы поп-выканаўца" перамог канадскі спявак Джасцін Бібер. Яго сапернікамі былі Бруна Марс, Эмінэм, Jay Z і Джасцін Цімберлэйк. Летась Бібер быў пераможцам адразу ў трох намінацыях.
"Лепшай поп-выканаўцай" прызналі амерыканскую спявачку Кэці Пэры. Яе саперніцамі былі Лэдзі Гага, Селена Гомес, Тэйлар Сфіт і Майлі Сайрус.
"Лепшай песняй" прызналі кампазіцыю Бруна Марса Locked Out of Heaven.
Па версіі MTV, лепшым выканаўцам хіп-хопа быў прызнаны амерыканскі рэпер Эмінэм. "Лепшым рок-гуртом" стаў Green Day.
Як інфармуе ВВС, лідар гурта Thirty Seconds to Mars Джарэд Лета, пасля выхаду на сцэну для атрымання прызу "Лепшаму альтэрнатыўнаму гурту", аб'явіў хвіліну маўчання ў памяць па ахвярах разбуральнага тайфуна на Філіпінах.
Больш поўны спіс пераможцаў можна пабачыць тут.
Фота — AFP